Здарэнне адбылося каля 12:00 на трасе Слонім — Косава паблізу в. Дзеравянчыцы, паведамляе прэс-служба МУС.

Жыхар Ліды на «Опелі» абганяў грузавік, аднак не разлічыў хуткасць і адлегласць, у выніку чаго сутыкнуўся з «БМВ», якім кіравала 27-гадовая жанчына.

У выніку пацярпелі жанчына-кіроўца, яе двух- і трохгадовыя дзеці, а таксама 16-гадовая сястра. У «Опелі» траўмы атрымалі 32-гадовая жанчына, яе сямігадовы сын і 31-гадовы сын кіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0