На выхадных аднавілася першынство другой нямецкай бундэслігі (Д-2), у якім будуць выступаць гульцы БАТЭ Генадзь Блізнюк і Віталь Радзівонаў.

Блізнюк, нагадаем, гуляе за «Франкфурт», Радзівонаў – за «Фрайбург».

Абодва клубы сёння выйгралі. Аўтсайдэр лігі «Франкфурт» разграміў дома «Ален» – 4:0.

Генадзь Блізнюк забіў свой першы мяч у другой нямецкай бундэслізе (мяч у таварыскай гульні тыдзень таму, відаць, лічыць не трэба).
Сёння гэта быў трэці гол каманды.

«Фрайбург» выйграў у гасцях у «Мюнхена-1860» – 2:0. Радзівонаў сёння не забіваў.

«Фрайбург» ідзе на першым месцы пасля 18 тураў, мае 33 балы, «Франкфурт» узняўся на перадапошняе месца (16 балаў), «Аусбург», за які выступае Васіль Хамутоўскі, ідзе 6-м

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0