З 25 па 26 лiпеня міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Мінску, паведамляе МЗС Латвіі.

Падчас візіту прадугледжаны сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і іншымі найвышэйшымі службовымі асобамі Беларусі.

Падчас візіту будуць абмеркаваны двухбаковыя адносіны Латвіі і Беларусі, у тым ліку эканамічнае супрацоўніцтва, актуальныя пытанні адносінаў Еўрапейскага саюза і Беларусі, а таксама пытанні рэгіянальнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0