Згодна з новым даследаваннем, амерыканскія дыпламаты, якія сталі ахвярамі меркаванага «гукавога нападу» на Кубе, сапраўды маглі пацярпець ад пашкоджання мозгу, піша Daily Mail.

Даследчыкі з Універсітэта штата Пенсільванія кажуць, што яны выявілі прыкметы змен мозгу, якія паказваюць на тое, што адбылося нешта злавеснае.

Аналізуючы сканы мозгу 40 дыпламатаў, каманда выявіла адрозненні ў шэрым рэчыве ў параўнанні са здаровымі людзьмі. Высветлілася, што мазгі дыпламатаў «сціснуліся».

Быў закрануты мазжачок, які адказвае за хаджэнне, пісьмо і іншыя функцыі арганізма.

У шэрагу дыпламатаў выяўленыя парушэнні балансу і скаардынаванага руху вачэй, што звязана з дысфункцыяй мазжачка ў мозгу.

У 2016 годзе супрацоўнікі ўрада ЗША, якія працуюць у Гаване, і члены іх сем'яў пачалі паведамляць пра мноства неўралагічных праблем.

Да іх адносяцца цяжкасці з канцэнтрацыяй увагі і памяццю, галавакружэнне, праблемы са зрокам і балансам. Яны былі звязаны з раптоўным, вельмі гучным шумам, чутным у іх дамах і гасцінічных нумарах.

Пакуль што не ясна, што здарылася. Чыноўнікі Дзярждэпартамента выказалі здагадку, што гэта магла быць гукавая атака, але пераканаўчых доказаў гэтай тэорыі знойдзена не было.

Сімптомы дыпламатаў падобныя на тыя, якія выяўляюцца пры страсенні мозгу, але не было ніякіх прыкмет тупой траўмы галавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0