Афіцыйны візіт прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Беларусь пройдзе з 31 ліпеня па 1 жніўня бягучага года, паведаміў пасол Узбекістана ў нашай краіне, піша interfax.by.
«Сам візіт адбудзецца 31 ліпеня — 1 жніўня. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка нашай дзяржавы ў Рэспубліку Беларусь», — сказаў пасол Узбекістана.
Дыпламат нагадаў, што ў верасні 2018 года адбыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан, па яго выніках быў падпісаны пакет дакументаў па развіцці ўзаемадзеяння паміж краінамі, у тым ліку «дарожная» карта супрацоўніцтва.
Як паведамлялася, на наступным тыдні ў рамках візіту Мірзіёева ў Мінск адбудзецца таксама першы форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.