Паблізу вёскі Замасточча Аршанскага раёна сышлі з рэек некалькі цыстэрнаў з прапанам, паведамляе МНС.
«Орша-Віцебск. Паблізу вёскі Замасточча сышлі з рэек некалькі цыстэрнаў. Да месца прыбываюць падраздзяленні МНС. Звестак аб пацярпелых няма», — сказана ў паведамленні.
Блогер Nexta паведамляе, што цягнік № 657 Віцебск — Брэст цяпер знаходзіцца на станцыі Замасточча ў Віцебскай вобласці.
Таксама высадзілі людзей з цягнікоў Орша — Віцебск і Магілёў — Полацк.
Пазней МНС паведаміла, што сышлі з рэек 16 цыстэрнаў грузавога цягніка. Уцечка прапану не выяўлена. Пацярпелых няма, на месцы аператыўна распачалі аднаўленчыя работы.