Адным з саўладальнікаў створанай у студзені 2019 года Новай медыцынскай кампаніі, якая зоймецца праектам па стварэнні цэнтра ядзернай медыцыны ў Ленінградскай вобласці, з'яўляецца Марыя Варанцова. Інвестыцыі ў праект з задачай «увайсці ў топ-3 медыцынскіх арганізацый свету» складуць каля 30 мільярдаў расійскіх рублёў ($476 мільёнаў).

Доля Варанцовай Марыі Уладзіміраўны ў капітале кампаніі складае 20%. BBC называе Варанцову старэйшай дачкой прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Афіцыйнага пацвярджэння або абвяржэння інфармацыі не было.

Праект будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра ядзернай медыцыны ў Ленінградскай вобласці рэалізуе «СОГАЗ медыцына».

Фармат удзелу Марыі Варанцовай у рэалізацыі праекта ў артыкуле не ўдакладняецца.

Ядзерныя тэхналогіі ў медыцыне выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў. Яны дазваляюць праводзіць дыягностыку на ранніх стадыях захворвання, што павялічвае шанцы на выздараўленне. У ядзернай медыцыне выкарыстоўваюцца спецыяльныя радыенуклідныя прэпараты і метады прамянёвай тэрапіі. Да іх адносіцца і пратонная тэрапія, якая будзе прадстаўлена і ў Ленінградскай вобласці. Гэтая тэрапія лічыцца адной з найменш траўматычных.

Клініка зможа прымаць больш за 20 тысяч пацыентаў у год, у анкалагічным цэнтры будзе 450 месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0