Гэта тэмпературны мінімум для Мінска гэтай зімой.

Пакуль найхаладней было ў ноч на 7 студзеня, «усяго толькі» мінус 18.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, маразы маюць пратрымацца да сярэдзіны тыдня. Ад серады на Берасцейшчыне і Гомельшчыне і ад чацвярга ў цэнтры краіны пачнецца адліга з плюсавымі тэмпературамі і дажджамі. Толькі на паўночным усходзе краіны да канца тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е з перавагай марозцаў.

Канец тыдня будзе небяспечным на абледзянелых дарогах поўначы краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?