Ёхана Сігурдадоцір з прэзідэнтам Олафурам Рагнарам Грымсанам Фота з сайту Нью-Ёрк Таймс

Ёхана Сігурдадоцір з прэзідэнтам Олафурам Рагнарам Грымсанам Фота з сайту Нью-Ёрк Таймс

У Ісландыі абвешчаны новы склад ураду, які ўзначаліць жанчына, што адкрыта заяўляе пра сваю нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю.

Ёхана Сігурдардотыр прызначана новым прэм’ер‑міністрам краіны па выніках перамоваў палітычных партый, што сфармуюць урадавую кааліцыю, і будзе выконваць свае абавязкі да агульнанацыянальных выбараў у сакавіку.

Мінулы кабінет на чале з прэм’ер‑міністрам Гейрам Хордэ ў студзені быў вымушаны ў адстаўку пад ціскам, выкліканым катастрафічным станам эканомікі краіны.

Ёхане Сігурдардоцір — 66 гадоў. Яна былы міністр у сацыяльных пытаннях, уваходзіць у Сацыял‑дэмакратычны альянс.

Многія звязваюць з яе знаходжаннем на высокай пасадзе надзеі на змены для геяў і лесбіянак.

«Яе сэксуальная арыентацыя нічога не азначае. Наш электарат вельмі ліберальны. Ім няма ніякае справы да прыватнага жыцця палітыкаў», —
кажа генеральны сакратар Сацыял‑дэмакратычнага альянсу Скулі Хелгенсон.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0