Міністэрства абароны Расіі паказала на выставе ў ваенна-патрыятычным парку «Патрыёт» касетныя бомбы, якія выкарыстоўвалі падчас вайны ў Сірыі. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні расійскай даследчай групы Conflict Intelligence Team.

Макеты бомбавых касет РБК-500 АТ-2,5РТ і РБК-500 ШОАБ-0,5 выставілі ў павільёне, пазначаным як «Экспазіцыя ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што ўжываецца ў ходзе вядзення ваенных дзеянняў у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы».

У Conflict Intelligence Team лічаць, што макеты бомбавых касет на выставе фактычна даказваюць, што расійская авіяцыя выкарыстоўвае ў тым ліку і касетныя боепрыпасы. Пра гэта даследчая група гаварыла ў сваім расследаванні 2016 года.

Фота: citeam.org.

Фота: citeam.org.

У Мінабароны Расіі раней адмаўлялі, што выкарыстоўваюць касетныя боепрыпасы ў Сірыі. Афіцыйны прадстаўнік ведамства Ігар Канашэнкаў казаў, што на авіябазе Хмеймім такіх бомбаў наогул няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0