Мінск, святкаванне Дня незалежнасці 27 ліпеня з удзелам дзясяткаў тысяч людзей. 1996 год. Фота з архіва «Нашай Нівы»

Мінск, святкаванне Дня незалежнасці 27 ліпеня з удзелам дзясяткаў тысяч людзей. 1996 год. Фота з архіва «Нашай Нівы»

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі абсалютнай большасцю галасоў, амаль аднагалосна, прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Беларусы пайшлі за прыкладам іншых рэспублік імперыі, а найперш — украінцаў, якія прынялі сваю дэкларацыю 16 ліпеня.

Дэкларацыя не змяніла рэальнага стану краіны як часткі СССР, але стварыла грунт для абвяшчэння незалежнасці ў 1991. Тады ў жніўні парламент надаў Дэкларацыі 1990 года статус канстытуцыйнага акта.

У многіх іншых краінах Еўропы даты прыняцця такіх актаў сталі дзяржаўнымі святамі, Днямі незалежнасці. У Беларусі 27 ліпеня было дзяржаўным святам, выхадным днём у 1991—1996 гадах, пакуль Аляксандр Лукашэнка не замяніў яго датай з савецкай гісторыі — 3 ліпеня.

У 1990-я і на пачатку 2000-х дату працягвалі святкаваць дэманстрацыямі ў сталіцы, аж пакуль улады не абмежавалі свабоду сходаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?