Унікальны канцэрт Лявона Вольскага адбудзецца 26 кастрычніка 2019 года ў сталічным клубе Prime Hall.

Унікальны ён тым, што падчас яго на адной сцэне загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI.

Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі — Мроя — выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны.

25 гадоў таму з’явіўся N.R.M. — найпапулярнейшы беларускі гурт мяжы тысячагоддзяў, які, нягледзячы на часта змрочныя тэксты, даваў надзею на лепшае некалькім пакаленням.

20 гадоў таму нарадзіўся, бадай, самы таямнічы гурт беларускай сцэны — ZET.

У 2014 годзе выданнем жорсткага і бескампраміснага альбома Hramadaznaustva Лявон Вольскі прэзентуе свой новы праект VOLSKI. Сёлета праект адзначае сваё 5-годдзе.

«Гэты канцэрт будзе адным з самых цікавых: чатыры аддзяленні, кожнае з якіх цалкам прысвечанае аднаму з гуртоў, кажа Лявон Вольскі. — Варта будзе ўзгадаць даўно не граныя песні, прапрацаваць паўнавартаснае шоу, якое паглыбіць гледача ў атмасферу таго ці іншага часу. Магчыма, атрымаецца знайсці ў шафе тыя самыя касцюмы…»

Калі: 26-га кастрычніка, 18:00

Дзе: клуб Prime Hall (Мінск, Пераможцаў, 65)

Квіткі: 30.00 - 65.00 BYN (у касах і на сайце аператара Kvitki.by, на сайце і ў касе Prime Hall).

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0