Прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар. Фота: leovaradkar.ie

Прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар. Фота: leovaradkar.ie

Выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза без пагаднення можа стаць штуршком да ўз'яднання Ірландыі з Паўночнай Ірландыяй. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар, піша Ройтэрз.

Ён таксама выказаў меркаванне, што жорсткі Брэкзіт можа паставіць пад сумнеў і прыналежнасць Шатландыі да Злучанага Каралеўства.

Рашэнне аб выхадзе з ЕС Вялікабрытанія прыняла падчас рэферэндуму ў чэрвені 2016 года. Тады 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад з ЕС. Пры гэтым 56% жыхароў Паўночнай Ірландыі прагаласавалі за тое, каб застацца ў ЕС.

Еўрасаюз і Вялікабрытанія ўзгаднілі 26-старонкавую дэкларацыю аб будучых адносінах. Аднак дакумент так і не быў ратыфікаваны, бо брытанскі парламент не падтрымаў ўрадавы праект пагаднення. На саміце 10 красавіка лідары краін Еўрасаюза зацвердзілі адтэрміноўку Брэкзіту да 31 кастрычнiка 2019 года.

Напярэдадні пра жорсткі Брэкзіт заявіў новы брытанскі прэм'ер-міністр Барыс Джонсан.

Вялікабрытанія выйдзе з ЕС без здзелкі, калі Брусель адмовіцца яе перагледзець

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0