Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы Масквы, пратэстуючы супраць нерэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў на мясцовых выбарах у сталіцы.
«Люди скандируют: «ФСБ позор России», «Долой власть чекистов» и «Россия без Путина», — перадае ў сваім анлайн-рэпартажы незалежны расійскі сайт «Медуза».
Лідары апазіцыі былі прэвентыўна арыштаваныя, ФСБ арганізавала ў Маскве шэраг ператрусаў, а людзей, што сабраліся каля будынка мэрыі, жорстка затрымлівалі. Схапілі больш за 700 чалавек. Тым не менш, калоны дэманстрантаў пратачыліся праз ачапленне і працягваюць рух па вуліцах цэнтра Масквы, скандуючы антыпуцінскія лозунгі.