У рэдакцыю тэлеканала «Дождж» у Маскве прыйшла паліцыя. Таксама супрацоўнікі праваахоўных органаў прыйшлі ў студыю «Навальны LIVE».

Дзеянні паліцыі адбываюцца на фоне несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Масквы, якую асвятляюць гэтыя каналы.

Аляксандра Перапелава (у цэнтры). Фота: tvrain / Twitter.

Аляксандра Перапелава (у цэнтры). Фота: tvrain / Twitter.

У рэдакцыі тэлеканала «Дождж» паліцэйскія ўручылі галоўнаму рэдактару Аляксандры Перапелавай позву як сведцы па крымінальнай справе, паведаміла яна РБК.

Генеральны дырэктар «Дажджу» Наталля Сіндзеева паведаміла пра тое, што Перапелавай ўручылі позву, па якой яна 27 ліпеня павінна явіцца ў Следчы камітэт у якасці сведкі па справе. «Супрацоўнікі Расгвардыі нічога не казалі. Але зразумела, што ўсё гэта звязана з той сітуацыяй, якая склалася цяпер у Маскве з маскоўскімі выбарамі», — сказала яна.

Усяго, як адзначыла Перапелава, было 6-7 чалавек. На пытанне, навошта патрэбна столькі паліцэйскіх, каб перадаць позву, яны адказалі, што ім неабходна зафіксаваць факт перадачы дакумента.

Сёння ж паліцыя прыходзіла ў студыю YouTube-канала «Навальны LIVE» з патрабаваннем спыніць эфір, у якім асвятляўся несанкцыянаваны мітынг у падтрымку незалежныя кандыдатаў у Масгардуму. Эфір быў перапынены, але пазней трансляція аднавілася.

Рэдакцыя «Навальный LIVE» заявіла аб затрыманні некалькіх супрацоўнікаў, а таксама паведаміла, што пачаліся ператрусы.

Несанкцыянаваны мітынг у цэнтры Масквы ў падтрымку незалежных кандыдатаў у Масгардуму пачаўся а 14-й каля мэрыі. Паводле апошніх звестак «АУС-Інфа», супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 583 чалавекі. МУС паведаміла пра 295 затрыманых.

Ізноў хапун у Маскве: 500 затрыманых на мітынгу «Дапускай» з патрабаваннем рэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0