Сёння кіраўніцтвам Партыі БНФ (старшыня Лявон Баршчэўскі, намеснікі Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч) будзе пададзена заяўка ў Мінгарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да 91‑х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР.

Заяўнікі просяць даць афіцыйны дазвол на збор а 18‑й ля Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук і шэсце праспектам Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы.

Заяўнікі акцыі настойліва просяць «не прапаноўваць чарговы раз маршрут Сурганава — Бангалор».

Сёлетняя акцыя пройдзе пад лозунгамі «За праўду!», «За справядлівасць!», «За свабоду!», а таксама з патрабаваннямі сыходу Лукашэнкі ў адстаўку, правядзення новых выбараў і стварэння ўраду народнага даверу.

Заяўнікі акцыі просяць іншыя палітычныя сілы — партыі і грамадскія рухі — далучыцца да акцыі.

Яны таксама выказалі спадзеў, што сёлетняя акцыя пашырыць кола ўдзельнікаў. І на акцыю масава прыйдуць рабочыя і служачыя, «паколькі цяжкі фінансавы закрануў усіх».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?