Вёска Лапаровічы ўжо даўно асацыюецца з імёнамі вядомых спартсменаў. Тут, на першай берагавой лініі Мінскага мора, пабудавалася тытулаваная біятланістка Дар'я Домрачава, побач з ёй — трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Андрыян Цыбульскі. На суседняй вуліцы размешчаны дамы знакамітых футбалістаў: Аляксандра Глеба, Віталя Радзівонава, Аляксандра Юрэвіча і Віктара Ганчарэнкі.

Як стала вядома REALTY.TUT.BY, Аляксандр Юрэвіч, былы гулец нацыянальнай зборнай, а цяпер трэнер салігорскага «Шахцёра», выставіў свой дом на продаж. Вось як ён выглядае.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Дом плошчай 238 квадратных метраў быў пабудаваны ў 2014 годзе. Большую частку першага паверха займае гасцёўня ў 65 квадратных метраў, якую гаспадары падзялілі на некалькі зон. На гэтым жа ўзроўні знаходзяцца вялікая гардэробная і санвузел.

Фота: realt.by

На другім паверсе размясціліся тры жылыя пакоі, два з якіх маюць выхады на тэрасы. Абстаноўка ў доме падабрана з густам. Відаць, што ў сям'і цэняць ўтульнасць. Тэрас у доме дзве, што не дзіўна: з адной з іх можна любавацца Мінскім морам.

Фота: realt.by

Плошча ўчастка — 20 сотак. Акрамя дома, тут ёсць і лазневы комплекс. Аб'ект прадаецца за 825 тысяч даляраў у эквіваленце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?