Прагноз надвор’я ў Беларусі на 3—5 лютага.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 3 лютага будзе невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу пераменны слабы, днём паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Т
эмпература паветра ноччу мінус 14—21°С, месцамі да мінус 25°С,днём мінус 8—15°С, па паўднёвым захадзе ноччу мінус 6—13°С, днём мінус 2—7°С.
Заўтра ў Мінску невялікая воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу пераменны слабы, днём паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 17—19°С, днём мінус 8—10°С.
У наступныя двое сутак, 4 і 5 лютага, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
4 лютага на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. У паўднёвых раёнах слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—10°C, па паўночным усходзе да мінус 11—16°C,
днём 0 — мінус 6°C, па поўдні да плюс 2°C.
5 лютага месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, снег, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°C, па поўначы да мінус 13°C, днём мінус 5 — плюс 2°C.
4 лютага з Мінску будзе воблачна з праясненнямі. Часам снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—11°С, днём мінус 2—4°С.