Новы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан і яго партнёрка Кэры Сімандз у панядзелак, 29 ліпеня пераедуць у рэзідэнцыю на Даўнінг-стрыт, перадае Sky News.
Па словах прадстаўніцы прэм'ера, пражыванне Сімандз на Даўнінг-стрыт не стане дадатковай нагрузкай для брытанскіх падаткаплацельшчыкаў.
Джонсан і Сімандз зоймуць вялікую кватэру ў доме 11 на Даўнінг-стрыт.
Традыцыйна рэзідэнцыяй брытанскага прэм'ера лічыцца менавіта дом нумар 10 на Даўнінг-стрыт. Аднак, некалькі апошніх прэм'ераў, пачынаючы з Тоні Блэра, жылі ў 11-ым доме.
Cа сваёй афіцыйнай жонкай Марынай Уілер Джонсан не жыве.





