Крызіс у Расіі ідзе куды цяжэй, чым у большасці іншых краінаў, якія можна супаставіць паводле памераў эканомікі. Піша Андрэй Іларыёнаў, прэзідэнт Інстытута эканамічнага аналізу.

Нават слова «катастрофа» не падыходзіць каб апісаць тое, што адбываецца ў расійскай прамысловасці.

Снежань мінулага году стаў шостым месяцам запар прамысловага спаду. Шэсць месяцаў альбо два кварталы запар скарачэння выпуску — гэта класічная ўмова наступлення рэцэсіі. Удакладненыя звесткі па месячных тэмпах прамысловага спаду (месяц да папярэдняга месяца з улікам сезоннага і каляндарнага выраўноўвання) выглядаюць наступным чынам:

Табліца 1. Тэмпы змены аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ў чэрвені — снежні 2008 г.

Тэмпы спаду, зафіксаваныя ў лістападзе і асабліва ў снежні 2008 году, не маюць аналагаў у сучаснай расійскай эканамічнай гісторыі.

Да цяперашняга крызісу рэкардсменам па месячных тэмпах прамысловага спаду быў снежань 1993 г. — тады вытворчасць скарацілася на 4,7%.

У лістападзе 2008 г. гэты рэкорд быў пабіты і прамысловы спад быў больш рэзкім — 6,0%. Снежань 2008 г. усталяваў новы рэкорд спаду: скарачэнне прамысловай вытворчасці на 8% (адносна лістапада 2008 г.) з’яўляецца беспрэцэдэнтным. Такі спад, што ідзе цягам году, лічыцца — і небеспадстаўна — характарыстыкай найвострага эканамічнага крызісу. У снежні такі спад адбыўся цягам месяцу.

Сярэднемесячныя тэмпы спаду цягам апошніх шасці месяцаў сталі роўнымі 3,6% — такія тэмпы спаду характарызуюць вострую прамысловую рэцэсію, калі яны накопленыя на працягу году. У пераліку ж на гадавыя тэмпы скарачэнне вытворчасці ў Расеі ў апошнія паўгоды склала нябачаныя 35,5%.

Вынікаў пяцігадовага эканамічнага росту больш няма

Кумулятыўнае скарачэнне прамысловай вытворчасці за апошнія шэсць месяцаў — з ліпеня па снежань 2008 г — склала 19,7%. Такіх тэмпаў скарачэння вытворчасці ў апошнія два дзесяцігоддзі не было — ні ў 1992‑м, ні ў 1994‑м, ні ў 1998‑м.

Падобныя тэмпы падзення вытворчасці, магчыма, назіраліся на тэрыторыі Расеі толькі падчас Вялікай Айчыннай вайны — у канцы 1941 году і ўвесну — улетку 1942 г.

Індэкс прамысловай вытворчасці, зафіксаваны ў снежні 2008 году, апошні раз знаходзіўся на такім узроўні ў кастрычніку 2003 году — месяцы, які запомніўся арыштам Міхаіла Хадаркоўскага. За апошнія паўгоду рэцэсія знішчыла вынікі вельмі прыстойнага росту расійскай прамысловасці на працягу апошніх пяці гадоў, або амаль 45% з кумулятыўнага прыросту расійскай індустрыі з часоў жнівеньскага крызісу 1998 г.

Важна звярнуць увагу на тое, што, нягледзячы на прыкметны рост пасля жніўня 1998‑га, аб’ём прамысловай вытворчасці ў Расеі нават да лета 2008‑га так і не дасягнуў узроўню вытворчай актыўнасці ў 1989 г.

У чэрвені 2008 г., месяцы максімальнай індустрыяльнай экспансіі апошняга дзесяцігоддзя, аб’ём прамысловай вытворчасці ў Расеі ўсё яшчэ заставаўся ніжэй узроўню 1989 году прыблізна на 15%.

З падзеннем амаль на 20% за апошнія 6 месяцаў аб’ем прамысловай вытворчасці ў снежні 2008 гады апынуўся прыкладна на ўзроўні (пакідаючы ўбаку структуру вытворчасці і якасць вырабляемай прадукцыі), на якім ён знаходзіўся ў лістападзе 1993 году, а да гэтага — у 1977‑м.

Іншымі словамі, у выніку цяперашняга крызісу расійская прамысловасць па індэксу фізічнага аб’ёму ўжо апынулася адкінутай больш за на тры дзесяцігоддзі назад.

Галіновы разрэз спаду

Цяперашні крызіс закрануў усё без выключэння буйныя галіны прамысловасці. Аднак маштабы скарачэння выпуску ў іх істотна адрозніваюцца.

Табліца 2. Скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці па галінах прамысловасці на снежань 2008 г.

Адносна неглыбокае скарачэнне вытворчасці (гадавыя тэмпы спаду — меней 2%) назіраецца ў нафтаздабываючай, а таксама ў мукамольнай і камбікормавой прамысловасці. Больш выразны спад (ад 5 да 8%) перажываюць харчовая і нафтаперапрацоўчая прамысловасць, электраэнергетыка і каляровая металургія. Вельмі жорстка (падзенне на 18‑35%) крызіс працякае ў лёгкай, лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна‑папяровай, газавай, шкляной і фарфорафаянсавай, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, а таксама ў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Вугальная прамысловасць, чорная металургія, машынабудаванне знаходзяцца ў стане фактычна вольнага падзення (гадавыя тэмпы спаду — ад 41 да 61%).

Падзенне вытворчасці ў расійскім машынабудаванні носіць амаль неверагодны характар — за 7 месяцаў выпуск скараціўся на 42%, і па ягоным аб’ёме галіна вярнулася на ўзровень верасня 2001 г., студзеня 1995‑г. або сярэдзіны 1970‑х.

Варта таксама звярнуць увагу на працягласць цяперашняга спаду. Толькі ў некалькіх галінах — газавай, вугальнай, нафтаперапрацоўцы, шкляной і фарфорафаянсавай прамысловасці — скарачэнне вытворчасці пачалося пасля жніўня 2008 году, гэта значыць калі такое скарачэнне можна было хаця б часткова звязаць з уздзеяннем сусветнага фінансавага крызісу, пачатак якога традыцыйна адносяць да другой паловы жніўня — верасня мінулага году. Ва ўсіх астатніх галінах рэцэсія пачалася задоўга да жніўня — верасня 2008 году, у шэрагу галін (харчовая, лясная, электраэнергетыцы, каляровай металургіі) — у лістападзе — снежні 2007 году, а ў некаторых (лёгкай і нафтаздабываючай прамысловасці) — яшчэ ў самім пачатку 2007 году.

Такі час пачатку вытворчага спаду выключае магчымасць прывязкі рэцэсіі ў расійскай прамысловасці да ўздзеяння на яе амерыканскага і/або сусветнага фінансавага крызісу.

Міжнародныя супастаўленні

Цяперашні эканамічны крызіс закрануў не толькі Расію, значнае скарачэнне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці адбываецца і ў іншых краінах міру. Аднак, па‑першае, яно адбываецца не паўсюль: у краінах Лацінскай Амерыкі, Афрыцы, Блізкага Ўсходу, Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі, мяркуючы па ўсім, спад пакуль не назіраецца.

Не зафіксавана ніводнага месяца прамысловага спаду ў Індыі. Кароткія тэрміны скарачэння індустрыяльнай актыўнасці ў Казахстане, Арменіі, Аўстрыі, Босніі, Беларусі, Швейцарыі, Харватыі, Сербіі і ў некаторых іншых еўрапейскіх і постсавецкіх краінах не дазваляюць пакуль казаць аб рэцэсіі ў іх эканоміках. Па‑другое, у большасці тых краін, дзе ўжо пачалася рэцэсія, яе маштабы прыкметна сціплей за тое, што адбываецца ў Расеі.

Табліца 3. Параметры прамысловага спаду ў краінах сьвету па стане на лістапад

Цэнтры сусветнай эканомікі — ЗША, Еўропа, Японія — сапраўды ўжо знаходзяцца ў стане прамысловай рэцэсіі. Аднак глыбіня прамысловага спаду ў іх сціплешая, чым у Расеі.

Каля 7% гадавых — у ЗША і Еўропе, каля 19% — у Японіі — у параўнанні з амаль 28% у Расеі. Акрамя таго, скарачэнне прамысловага спаду ў Еўропе пачалося ў лістападзе 2007 году, то бок на тры месяца раней, чым у ЗША (у лютым 2008‑га). І гэтае яшчэ адно абвяржэнне прапагандуемай расійскімі ўладамі тэзы аб амерыканскім паходжанні цяперашняга крызісу.

Адзіная краіна, супастаўная па памерах эканомікі з Расеяй і якая адчувае значнае скарачэнне вытворчасці, — Украіна. Аднак параўнанне расійскай сітуацыі нават з украінскай патрабуе дадатковых заўвагаў. Дадзеныя, прадстаўленыя ў табліцы 3, адлюстроўваюць сітуацыю на лістапад мінулага году. Аднак ужо ў снежні 2008 гады дынаміка прамысловай вытворчасці ў гэтых двух краінах прадэманстравала розныя тэндэнцыі: на Ўкраіне аб’ем выпуску ў параўнанні з лістападам 2008 году вырас прыкладна на 5%, а ў Расеі ён упаў на 8%. Па выніках снежня ў параўнанні з лістападаўскімі дадзенымі кумулятыўнае скарачэнне вытворчасці на Ўкраіне з пачатку крызісу некалькі паменшылася — з 33,4% да 29,9%, а ў Расеі, наадварот, вырасла — з 12,7 да 19,7%.

Хаця ў цэлым хуткасць прамысловага спаду падчас рэцэсіі на Ўкраіне вышэйшая, чым у Расеі, вынік прамысловага росту ў гэтай краіне за апошнія два дзесяцігоддзі выглядае пакуль усё ж больш паспяховым, чым у нас.

У той час як аб’ём прамысловага выпуску ў Расеі па выніках 2008 году перавышае паказчык 1998 году на 80%, на Ўкраіне гэтае перавышэнне складае 117%. У 2008 годзе расійская прамысловасць вырабіла прадукцыі на 11% менш, чым у 1991‑м, а ўкраінская — на 12% больш. У параўнанні з 1989 годам аб’ем прамысловай вытворчасці ў 2008‑м у Расеі застаўся на 15% менш, на Ўкраіне жа ён апынуўся на 6% больш.

Папярэднія вынікі

Характар працякання эканамічнага крызісу ў Расеі ў параўнанні з іншымі краінамі не пацвярджае шматлікія заявы расійскіх улад, а таксама некаторых аналітыкаў аб прыродзе, рухаючых сілах і механізме цяперашняга крызісу.

Па выніках 2008 году большасць менавіта emerging markets па‑ранейшаму захоўваюць станоўчыя тэмпы эканамічнага росту, у адрозненні ад шматлікіх развітых эканомік. Такім чынам,

сцвярджэнні, паводле якіх вырашальны ўплыў на дынаміку emerging markets належыць развітым краінам і першым чынам ЗША, а самі разьвіваючыяся краіны самастойна не ў стане падтрымліваць станоўчыя тэмпы сусветнага эканамічнага росту, апынуліся некарэктнымі.

Спад прамысловай вытворчасці ў шэрагу найбуйных эканомік свету пачаўся да амерыканскага фінансавага крызісу, які прыпадае на другую палову жніўня — верасень 2008 г. Спад прамысловай вытворчасці ў еўразоне і Еўрасаюзе пачаўся раней, чым у ЗША. Такім чынам,сцвярджэнне, паводле якога менавіта дынаміка амерыканскай эканомікі з’яўляецца асноўнай рухаючай сілай сучаснага сусветнага дзелавога цыклу, не выглядае досыць абгрунтаваным.

Спад прамысловай вытворчасці ў ЗША пачаўся да фінансавага крызісу ў гэтай краіне. У адрозненне ад распачатай у лютым 2008 г. рэцэсіі ў амерыканскай прамысловасці (удзельная вага якой у ВУП ЗША цяперс малаважная — меней за 12%), агульная эканамічная рэцэсія, вызначаная па скарачэнні на працягу двух кварталаў рэальнага ВУП, пачалася толькі ў ліпені 2008 г.

Такім чынам, сцвярджэнне, паводле якога вытворчы крызіс у ЗША стаў вынікам фінансавага крызісу, не суцэль адлюстроўвае рэальную паслядоўнасць падзеяў.

Першае істотнае скарачэнне прамысловай вытворчасці ў Расеі пачалося яшчэ ў студзені 2008 г., рэцэсія ў транспартным сектары — у красавіку, рэцэсія ў інвестыцыйным сектары — у чэрвені, рэцэсія ў прамысловасці — у ліпені. Усе гэтыя падзеі адбыліся да пачатку амерыканскага і сусветнага фінансавага крызісу. Вытворчасць у шэрагу галін расійскай прамысловасці стала скарачацца яшчэ ў канцы 2007 г. — практычна адначасова з прамысловым спадам у шэрагу еўрапейскіх краін, а ў некаторых галінах — нават у пачатку 2007 г., то бок амаль за год да прамысловага крызісу ў Еўропе і амаль за паўтара гады да пачатку амерыканскага і сусветнага фінансавага крызісу і амерыканскай прамысловай рэцэсіі. Такім чынам, сцвярджэнне, паводле якога расійскі крызіс з’яўляецца вытворным ад амерыканскага і сусветнага крызісаў, не пацвярджаецца статыстычнымі дадзенымі.

Прамысловы спад у Расеі пачаўся не пасля таго, як упалі сусветныя кошты на нафту, і не ў выніку такога падзення. Прамысловы спад у Расеі пачаўся ў ліпені 2008 г., калі сусветныя кошты на нафту дасягнулі рэкордных значэнняў як у намінальным, так і рэальным выражэнні. У цэлым за перыяд расійскай прамысловай рэцэсіі сусветныя кошты на нафту былі вышэй на 60%, чым за адпаведны перыяд 2007 году, а на працягу ўсяго 2008‑га — вышэй амаль на 70%. Такім чынам, сцвярджэнне, паводле якога расійскі крызіс выкліканы пагаршэннем сусветнай коштавай кан’юнктуры, не адпавядае рэчаіснасці.

Спад у расійскай прамысловасці ў найменшай ступені закрануў галіну, кошты на прадукцыю якой да канца 2008‑га ўпалі ў найбольшай ступені, — здабычу нафты. Скарачэнне вытворчасці сталася найболей глыбокім у тых галінах, кошты на прадукцыю якіх упалі ў меншай ступені — у машынабудаванні, чорнай металургіі, вугальнай, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Такім чынам, сцвярджэнне, паводле якога стан расійскай прамысловасці галоўным чынам залежыць ад дынамікі сусветных коштаў на нафту, не пацвярджаецца. Акрамя таго, фактычны структурны разрэз прамысловага спаду ў Расеі паказвае хібнасць папулярных уяўленняў аб неабходнасці штучнага дыверсіфікавання расійскай прамысловасці, з падаткавым і рэгулятыўнфм уціскам энергетычнага сектара і дэ‑факта субсідавання апрацоўваючых галін.

Прамысловая рэцэсія ў Расеі пачалася і па‑ранейшаму працягваецца ва ўмовах не адмоўнага, а станоўчага плацёжнага балансу па бягучых аперацыях. Нават у лістападзе 2008‑га (па апошніх апублікаваных дадзеных) расійскі экспарт у доларавым выражэнні ў паўтара разы перавышаў расійскі імпарт. Такім чынам,

сцвярджэнне, паводле якога расійскі крызіс выкліканы вонкавымі кан’юктурнымі, а не ўнутранымі чыннікамі, не знаходзіць сваё пацверджанне.

Галоўным папярэднім вынікам першых шасці месяцаў прамысловай рэцэсіі ў Расеі з’яўляецца тое, што

крызіс у нашай краіне відавочна працякае істотна больш жорстка ў параўнанні з тым, як гэта адбываецца ў большасці іншых краін, супастаўных з Расеяй па памерах і ступені дыверсіфікавання эканомікі.

Варта асабліва звярнуць увагу на тое, што сярод краін, закранутых прамысловай рэцэсіяй 2008 году, амаль няма краін‑энергаэкспорцёраў, а ў тых краінах‑энергаэкспарцёрах, дзе ўсё жа назіраецца скарачэнне вытворчасці, яго маштабы значна сціплей прамысловага спаду ў Расеі. Гэта азначае, што галоўныя чыннікі цяперашняга эканамічнага крызісу ў Расеі звязаныя не столькі з замежным уздзеяннем, колькі, найперш, з унутранай расійскай спецыфікай.

Аб гэтым — асобная гутарка.

gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0