У Магілёве сутыкнуліся міліцэйскі УАЗ і Opel, абое кіроўцы прыцягнутыя да адказнасці, паведамляе МУС.

Аварыя здарылася сёння каля 7.30 на вуліцы Макарава. Сутыкнуліся міліцэйскі УАЗ і Opel Corsa пад кіраваннем 35-гадовай магілёўкі. Ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, абое кіроўцы былі цвярозыя.

Аказалася, што 25-гадовы міліцыянер на скрыжаванні раўназначных дарог не саступіў дарогу легкавіку.

Міліцыянеру прызначылі адміністрацыйнае спагнанне за парушэнне правілаў манеўравання альбо праезду скрыжаванняў.

Жанчына таксама прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Але ўжо за кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху альбо які не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна