Даследчы праект пад назвай Fertinuts знайшоў доказы таго, што мужчыны, якія ядуць шмат арэхаў, могуць павысіць лібіда і якасць сэксу, піша Gizmodo.

Навукоўцы даследавалі 100 маладых здаровых мужчын у Іспаніі. Палове мужчын было прапанавана ўжываць не менш за 60 грамаў розных сырых арэхаў у дзень на працягу 14 тыдняў, у дадатак да іх звычайнай дыеты, у той час як іншая палова проста прытрымлівалася сваёй звычайнай дыеты, унікаючы арэхаў, калі гэта магчыма.

Да і пасля даследавання добраахвотнікі адказвалі на пытанні пра іх палавое жыццё і іх кроў правяралася на колькасць аксіду азоту (NO) і E-селекціну. Навукоўцы выкарысталі гэтыя ўзроўні як маркеры для здароўя крывяносных сасудаў у палавым члене, якія робяць магчымай эрэкцыю.

Паміж дзвюмаа групамі да пачатку даследавання не было сур'ёзных адрозненняў ні па адной з гэтых характарыстык. Але пасля гэтага добраахвотнікі, якія ядуць арэхі, паведамілі пра значнае павелічэнне іх «аргазмічнай функцыі» і сэксуальнага жадання агулам.

Гэта даследаванне пацвярджае больш раннія клінічныя даследаванні, якія паказалі, што ўжыванне 100 г фісташак у дзень на працягу трох тыдняў паляпшае эрэкцыю ў мужчын з ужо існуючай эрэктыльнай дысфункцыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?