Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу пасля акцыі, якая прайшла 27 ліпеня ў Маскве. Справу завялі па артыкуле «арганізацыя масавых беспарадкаў».
«Як устаноўлена следствам, група асоб напярэдадні правядзення несанкцыянаванай акцыі неаднаразова размяшчала ў сетцы інтэрнэт заклікі ўзяць у ёй удзел, загадзя дапускаючы, што гэтыя дзеянні могуць справакаваць масавыя беспарадкі», — адзначаецца ў паведамленні Следчага камітэта Расіі.
Артыкул 212 КК Расіі, па якім распачата справа, прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, 27 ліпеня ў Маскве адбылася акцыя ў падтрымку незарэгістраваных кандыдатаў у маскоўскую гарадскую думу. На акцыі затрымалі 1373 чалавекі.