Стала вядома яшчэ пра аднаго эксперта новастворанага Інстытута стратэгічных даследаванняў. 

Гэта вынікае з фатаграфіі, апублікаванай газетай «Советская Белоруссія» з сустрэчы экспертаў БІСД і іх узбекскіх калег — на таблічцы выразна відаць прозвішча Старычонак. 

Гэта Валянцін Старычонак, сын мовазнаўцы Васіля Старычонка, колішняга дэкана БДПУ імя Танка. 

Валянцін Старычонак працуе на кафедры паліталогіі БДЭУ і вядомы як аўтар шэрагу прарасійскіх рэсурсаў, у прыватнасці — «Імхаклаба». 

Скрыншот. Старычонак асуджае БНР у эфіры прапагандысцкага «NewsFront», створанага Расіяй для асвятлення падзей на Данбасе.

Вось адна з ягоных сентэнцый: «… мы забываем пра дробныя дэталі, адна з якіх — мова, чые носьбіты ствараюць адзіную моўную супольнасць і могуць праз мову або аддзяліць сябе ад «іншых», або з'яднаць сябе з «іншымі». У Беларусі выбудаваная мадэль, скіраваная на кансалідацыю жыхароў Беларусі, большасць з якіх аддае перавагу рускай мове. Не менш важна тое, што, з дапамогай мовы працягваюцца ніці, якія шчыльна звязваюць два народы — беларусаў і расіян і дзве прасторы — Беларусь і Расію». 

Чытайце пра «Імхаклуб»: 

«Крепкие молодые фашисты»: забойства Юліі Чарняўскай, захоп улады ў Беларусі — планы і ідэі аўтараў «Імхаклуба»

Шпакоўскі, Дзермант і «быдло шкловское» — як беларускія дзеячы клянчылі грошы на перадзел Еўропы

Перад мінулымі парламенцкімі выбарамі Старычонак хацеў трапіць у парламент і заваёўваў падтрымку публікацыямі ў духу «калі апазіцыя прыйдзе да ўлады — яна адсячэ ўсім галовы». 

Ёсць у Старычонка і адказ на пытанне, хто вінаваты ў заняпадзе беларускай мовы: «Свядомыя». 

Але ў якасці каго ён у БІСД, як супрацоўнік ці прыцягнуты эксперт? 

Пра гэта мы спыталі ў самога Валянціна. 

«Я там не працую, гэта такая форма супрацоўніцтва. Я ж эксперт і аналітычнай групы «Белай Русі», да прыкладу. Выкладчыцкая работа дазваляе сумяшчаць супрацоўніцтва з БІСД. Якую сферу я вывучаю? Я аказваю экспертную дапамогу па розных пытаннях палітычнага жыцця нашай краіны, замежнай палітыкі», — сказаў Старычонак. 

Ён пацвердзіў, што яшчэ публікуецца на «Імхаклабе», выказаўшы жаль, што праз работу не можа рабіць гэта часцей. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру