Міністэрства фінансаў Расіі выдзеліць 455 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за $7 мільёнаў) на барацьбу са смеццем у Сьера-Леонэ. Як піша Baza, у гэтую суму абыдуцца 200 смеццявозаў ГАЗ-3309, якія аддадуць ураду афрыканскай краіны.

Міністр замежных спраў Сьера-Леонэ Алі Каба папрасіў Расію бясплатна даць 200 смеццявозаў для ачысткі сталіцы краіны — Фрытаўна. Паведамляецца, што ў Расіі ўжо ўхвалілі вылучэнне сродкаў на дапамогу Сьера-Леонэ.

ГАЗ належыць расійскаму алігарху Алегу Дзерыпаску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0