Адборачныя турніры пройдуць у мінскіх ВНУ (БДУ, БДЭУ і БДУІР), дзе адбіраюцца па пяць фіналістаў з кожнага ўніверсітэта і ў кожнай з трох катэгорый.

Нацыянальны фінал пройдзе 15 сакавіка ў Мінску (СК «Дынама»), дзе з 45 шчасліўчыкаў толькі тры пераможцы атрымаюць квіткі на сапраўдны самалёт, які даставіць іх на сусветны фінал спаборніцтваў сярод лепшых пілотаў папяровых аэрапланаў.

Red Bull Paper Wings — самае грандыёзнае спаборніцтва па запуску папяровых самалётаў у сьвеце.

У фінальным турніры, які адбудзецца 1—2 траўня гэтага года ў Аўстрыі (г. Зальцбург), прымуць удзел студэнты з 85 краін свету, дзе пілоты будуць змагацца за права запусціць самы манеўраны, хуткі і прыгожы папяровы самалёт і стаць чэмпіёнам свету ў гэтым незвычайным спаборніцтве.

Удзельнікі спаборнічаюць у трох катэгорыях: найбольшая дыстанцыя, самы доўгі час палёту і акрабатыка.

Першыя дзве катэгорыі найболей кансерватыўныя.

Самалёты павінны быць зробленыя з аднаго аркуша паперы фармату А4 шчыльнасцю 80 г/м2 (звычайны офісны фармат). Аркуш можна толькі складаць, яго нельга разрэзваць, раздзіраць, склейваць.
Не дапускаецца выкарыстаньне дапаможных матэрыялаў для змацавання або балансавання (сашчэпкі, кнопкі, клей, скотч). Мала таго, самалёты вырабляюцца ўдзельнікамі непасрэдна на месцы правядзення спаборніцтваў з паперы, выдадзенай арганізатарамі.

Дыстанцыя палёту вымяраецца ад кропкі адрыву самалёта ад рукі спартоўца да кропкі першага дотыку зямлі. Цяперашні рэкорд дальнасці палёту папяровага самалёціка быў пастаўлены ў 2003 году ў ЗША Стывэнам Крыгерам.

Яго папяровы самалёт пераадолеў дыстанцыю 63,12 метра.

Час палёту засякаецца таксама з моманту развітання з рукой да дотыку зямлі.

Сучасны рэкорд 27,6 сэкунды быў усталяваны ў 1998 годзе ў ЗША.
Аўтар рэкорду, Кен Блэкбэрн, — сапраўдны фанат «папяровай авіяцыі», аўтар шэрагу арыгінальных канструкцый і мноства кніг па мадэляванні.

generation.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0