Цэнтрабанк Зімбабвэ сёння правёў чарговую дэнамінацыю, а таксама выпусціў у абарачэнне сем новых банкнотаў.
Пасля дэнамінацыі 10 трыльёнаў зімбабвійскіх даляраў — купюра максімальнага намінала ў краіне — ператварылася ў дзесяць даляраў. Такім чынам з банкнотаў прыбралі 12 нулёў.
У свабоднае абарачэнне былі выпушчаны банкноты ў 1, 5, 10, 20, 50, 100 і 500 зімбабвійскіх даляраў.
Паводле афіцыйнага курсу Цэнтрабанку Зімбабвэ, раней адзін даляр ЗША раўняўся чатыром трыльёнаў зімбабвійскіх даляраў.