У Емене на ваенным парадзе прагрымеў выбух, больш за 30 чалавек загінула
У Адэне (Емен) падчас ваеннага парада прасаудаўскіх сіл прагрымеў выбух, больш за 30 чалавек загінулі, паведамляе Euronews.
Пры нападзе выкарыстоўвалася балістычная ракета, ўжываўся і беспілотнік. Адказнасць за тэракт узялі на сябе сілы ўрада, які кантралюе сталіцу краіны, горад Сана.
Урад, які знаходзіцца ў Адэне, падтрымліваецца кааліцыяй арабскіх дзяржаў на чале з Саудаўскай Аравіяй.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ