Сваякі намесніцы мэра Масквы Наталлі Сяргунінай праз афшорныя кампаніі валодаюць нерухомасцю коштам прыкладна 6,5 мільярда расійскіх рублёў (больш за $100 мільёнаў), гаворыцца ў расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Злева чыноўніца Наталля Сяргуніна, а справа — яе малодшая сястра Ірына.

Злева чыноўніца Наталля Сяргуніна, а справа — яе малодшая сястра Ірына.

Члены сям'і Сяргунінай звязаны з кампаніямі, якія валодаюць пяццю гасцініцамі, двума павільёнамі, доляй у кінатэатры і нерухомасцю за мяжой. Агульны кошт маёмасці фонд ацэньвае ў 6,5 мільярда расійскіх рублёў (больш за $100 мільёнаў).

Бацьку Сяргунінай належыць кватэра за $3,4 мільёна ў вежы «Горад сталіц», маме — пентхаус за $2,8 мільёна. У сястры чыноўніцы знайшлі памяшканне ў жылым комплексе «Легенды Каляровага» за $7,4 мільёна, а таксама кватэру ў жылым комплексе «Нясумны сад» за мільён даляраў.

У аўтапарку яе сям'і толькі аўтамабілі маркі «Мэрсэдэс»: два ў мамы, адзін у бацькі, два ў сястры і тры ў мужа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0