Перамовы па цане на газ для Беларусі ідуць. Акрамя таго, у бакоў ёсць пагадненне, у якім вызначаны алгарытм фармавання цаны на газ. Пра гэта журналістам распавёў пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, піша Tut.by.

Фота: Сяргей Балай, Tut.by.

Фота: Сяргей Балай, Tut.by.

Сёння Расія ўстанавіла для Беларусі самую ільготную цану на газ у параўнанні з астатнімі партнёрамі — 127 даляраў за кубаметр. Перамовы па цане на 2020 год цяпер ідуць.

— Перамовы ідуць, ёсць пагадненне, якое дзейнічае цяпер, дзейнічала летась і дзейнічаць будзе ў наступным годзе. Як дадатак да гэтага пагаднення вызначаны алгарытм фармавання цаны на газ. Формула складаная, я хацеў бы, каб яе каментавалі прадстаўнікі Мінэнерга нашых краін. Але тыя перамовы, якія будуць весціся да канца гэтага года, мяркую, дадуць, самы аптымальны і камфортны варыянт у, падкрэслю, рамках заключанага пагаднення. Цана — наступства ўжо заключанага пагаднення, а не новых перамоў, гэта важны момант, — падкрэсліў Мезенцаў.

Пасол падкрэсліў, што перамовы носяць чыста тэхнічны характар ​​і «аптымальнае рашэнне» будзе знойдзена да 31 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?