У дзень 75-й гадавіны Варшаўскага паўстання кіраўнік МЗС Польшчы Чапутовіч разам з міністрам замежных спраў Германіі Гайка Маасам наведалі Музей Варшаўскага паўстання, паведамляе Польскае радыё.

Гайка Маас у сваім выступе папрасіў прабачэнне за тое, што немцы зрабілі ў часе вайны:

— Мне сорамна за тое, што немцы ад імя Нямеччыны зрабілі Польшчы. Знішчэнне сталіцы было, аднак, асабліва цёмным раздзелам гэтай вайны, свядомым ударам, зробленым для таго, каб знішчыць усё, што з’яўляецца польскай тоеснасцю.

Польскі кіраўнік дыпламатыі Яцэк Чапутовіч сказаў, што для Нямеччыны Польшча была перашкодай у планах будовы імперыі. Ён нагадаў пра здзейсненыя гітлераўцамі знішчэнні:

— Крыўды, зробленыя Польшчы і палякам, не былі выпраўленыя. Палякі самыя, сваімі намаганнямі і працай адбудавалі знішчаную сталіцу. Гэты факт з’яўляецца выразнай ілюстрацыяй больш шырокай праблемы, якая не дазваляе нам лічыць пытанне рэпарацый закрытым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0