Пытанне скасавання кантракта будаўнічага падраду з «Кітайскай карпарацыяй інжынірынгу САМС» (САМСЕ) разгледзяць 15 жніўня на пазачарговым агульным сходзе акцыянераў «Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната».

Нагадаем, на камбінаце рэалізуецца інвестыцыйны праект па выпуску сульфатнай беленай цэлюлозы. Прамысловы гігант быў пабудаваны пры дапамозе крэдытаў кітайскіх банкаў, а генпадрадчыкам выступіла карпарацыя CAMCE.

Аднак кітайскі падрадчык апынуўся ў эпіцэнтры некалькіх скандалаў з-за няякасна выкананых работ кітайскімі спецыялістамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0