Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у Twiter, што з 1 верасня Вашынгтон увядзе новыя пошліны на тавары з Кітая агульным коштам $300 млрд.

«Перамовы па гандлі працягваюцца, і падчас гэтых перамоў ЗША пачнуць з 1 верасня ўводзіць невялікія дадатковыя пошліны ў 10% на тавары, што засталіся, і прадукты коштам $300 млрд, якія ідуць у нашу краіну з Кітая», — напісаў Трамп і дадаў, што новыя пошліны не закрануць тавараў на $250 млрд, у дачыненні да якіх дзейнічае тарыф 25%.

Па словах Трампа, амерыканская дэлегацыя толькі што вярнулася з перамоў з кітайскім бокам, дыялог прэзідэнт назваў канструктыўным. Аднак прэзідэнт ЗША выказаў шкадаванне ў сувязі з жаданнем Пекіна дамагчыся змены ўмоў гандлёвай здзелкі. «Мы думалі, што дамовіліся з Кітаем тры месяцы таму», — заявіў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0