«Каларада» сёння ўначы на сваёй пляцоўцы перамог «Калгары» з лікам 4:3 (1:1, 3:2, 0:0), паведамляе Спорт‑Экспресс. Беларускі абаронца закінуў шайбу на 24‑й хвіліне сустрэчы, і лік тады стаў 3:2.

Цяпер у Салея на рахунку 3 шайбы і 13 асістэнцкіх пасаў у згуляных 49 сустрэчах.

«Каларада» ў Заходняй канферэнцыі займае 12‑е месца, маючы 49 балаў у 51 гульні.

Ад плэй‑оф (8‑га запаветнага месца) клуб аддзяляюць толькі чатыры пункты, праўда, адразу пяць камандаў, што дзеляць 6—10 месцы набралі па 53 балы: «Далас Старз», «Мінесота Ўайлд», «Эдмантан Ойлерз», «Каламбус Блу Джэкетс», «Фінікс Каётс».

З «Даласам», «Каламбусам» і «Мінесотай» «Каларада» гуляе 5, 10 і 11 лютага.

А 13‑га лютага ў госці прыляціць «Манрэаль Канадыенс» разам з братамі Касціцынымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0