У 2008 г. бясплатны медыцынскі агляд прайшлі 266 тысяч 786 жыхароў Фрунзенскага раёна, або 98,1% насельніцтва гэтага сталічнага раёна.

Амаль у 60% абследаваных знайшлі розныя захворванні, часцей за ўсё сардэчна‑сасудзістыя і апорна‑рухальнага апарату. Некаторыя пацыентам выпісаныя накіраванні для далейшага медыцынскага абследавання ў профільных дыспансерах.

Як адзначылі ў Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, у другіх раёнах сталіцы паказчыкі па дыспансерызацыі таксама вельмі высокія, але Фрунзенскі раён самы густанаселены. Тут пражывае 272 тыс. жыхароў.

Мінск-навіны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна