Сурок Філ, што мае рэзідэнцыю ў гарадку Панксатоні (штат Пенсільванія) прадказаў 2 лютага, што вясна ў ЗША наступіць не хутка, праз шэсць тыдняў.
А вось сурок Чарлз Хог у заапарку Стэйтэн‑Айленда укусіў мэра Нью‑Ёрка Майкла Блумбэрга за палец. Мэр перавязаў рану і не стаў спыняць цырымоніі прадказання вясны.
У ЗША цяпер стаяць моцныя маразы, найбольш пацярпеў штат Кентукі, дзе ў выніку маразоў і моцных снегападаў загінулі 24 чалавекі, а слупок тэрмометра апусіцўся месцамі да 30 градусаў С.





