Што Вы ведаеце пра Вільню?
Вільня вабіць беларусаў культурнымі падзеямі, сезоннымі зніжкамі, архітэктурай, спадчынай. Ці добра Вы арыентуецеся ў яе гісторыі ды беларускіх мясцінах? Паспрабуйце прайсці наш тэст і тое-сёе прыгадаць. Пачнем з сівой даўніны...

Стартуем
Вялікі князь Гедымін, перш чым заснаваць Вільню, сасніў свой знакаміты сон на...
Правільна.
Не, на гэтай гары Гедымін, згодна з іншай легендай, распяў хрысціянскіх манахаў. А сон сніў на Туравай.
Няма такога ў прыродзе. Варта падвучыць тапаграфію Крывіцкай Мэккі. Сон Гедыміну сніўся на Туравай гары.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Кумец, Круглец і Няжыла – гэта...
Не ўгадалі. Гэта паганскія імёны трох віленскіх пакутнікаў.
Так, гэта тры дружыннікі князя Альгерда, якія, згодна з легендай, прынялі хрысціянства і былі за гэта закатаваныя.
Не, гэта паганскія імёны трох віленскіх пакутнікаў.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Назва вуліцы Дыджоі з літоўскай перакладаецца як...
Не, дыджэі ў старажытнасці называліся скамарохамі. Насамрэч – Вялікая.
Бінга!
Беларуская і літоўская мовы, канечне, падобныя, але не настолькі. Вялікая.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Вялікі князь літоўскі Свідрыгайла, адзін з самых экспрэсіўных кіраўнікоў ВКЛ, у віленскай Катэдры...
Наўрад ці – Свідрыгайла быў жанаты двойчы, і ўсё на праваслаўных. Ён у Катэдры пахаваны.
Не, хрысціўся Свідрыгайла ў Кракаве. А вось пахавалі князя ў падвалах Катэдры.
Так. Вялікага князя, які памёр на Валыні, пахавалі ў падвалах віленскай Катэдры, побач з стрыечным братам Вітаўтам і іншымі сваякамі.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Вуліца Завальная называецца так, бо...
Слушна. І цяпер Завальная-Піліма паўтарае выгіны гарадскіх муроў.
Ну што за неаліт – барыкады з дрэваў? У Вільні і валы былі, і равы, і муры каменныя. А Завальная – бо за валам ішла.
Не, Завальня жыў над возерам Нешчардай, а Завальная – бо за валам.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Скарына ў Вільні ажаніўся. І жонка прынесла ў пасаг…
Не, карчмаром Скарына не стаў. Правільны адказ – дом на Рынку.
Так, дом на віленскім Рынку, які жонка Скарыны атрымала ў спадчыну.
Не, гэта была дзяржаўная маёмасць. Жонка Скарыны Маргарыта прынесла ў пасаг дом на Рынку.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Кампазітар Станіслаў Манюшка жыў у Вільні на вуліцы...
Не, туды, у корчмы, кампазітар яўна заходзіў. А жыў ён на прэстыжнай Нямецкай вуліцы.
Так. А працаваў арганістам у касцёле Святога Яна – блізка яму было на працу хадзіць.
Не было тады ў Вільні Савецкай. цяпер няма.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Любімая кавярня Янкі Купалы ў Вільні называлася...
Так. І менавіта ў ёй Купала рабіў прапанову Паўліне Мядзёлцы. Але не склалася.
Скажыце шчыра: вы б самі хадзілі ў кавярню з такой назвай? "Чырвоны штраль", канечне.
Кавярню Вы не ўгадалі, затое мы можам цяпер угадаць Ваш любімы гурт. А правільны адказ – Чырвоны штраль.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Беларуская гімназія ў пачатку ХХ стагоддзя месцілася ў Вільні...
Далекавата забраліся. У Базылянскіх мурах на самой справе.
Так! Там вучылася Арсеннева і Танк, там выкладаў Гарэцкі. Абавязкова наведайце гэтае месца.
Вы што – там жа лес. У Базылянскіх мурах была гімназія.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Дзядзька ў Вільні з "Новай зямлі" Якуба Коласа шукаў...
Не, селянін па панскіх кавярнях не цягаўся. Шукаў Зямельны банк.
У апісаны час браты Луцкевічы яшчэ вучыліся ў школе. Дзядзька Антось шукаў Зямельны банк.
Так, хацеў крэдыт на набыццё зямлі.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Нічога не ўгадалі.
Дык наведайце Вільню! Тым больш ёсць нагода -- Loftas Fest'19 у Вільні 13--15 верасня. Да 15 жніўня дзейнічае зніжка на квіткі 20%.
Прайсці яшчэ разок
Слабавата...!
Варта асвяжыць уражанні. Тым больш ёсць нагода -- Loftas Fest'19 у Вільні 13--15 верасня. Да 15 жніўня дзейнічае зніжка на квіткі 20%.
Прайсці яшчэ разок
Так сабе, калі шчыра...
даўнавата ў Вільні не былі, пэўна. А ёсць нагода -- Loftas Fest'19 у Вільні 13--15 верасня. Да 15 жніўня дзейнічае зніжка на квіткі 20%.
Прайсці яшчэ разок
Вельмі няблага.
Узнагародзьце сябе паездкай у Вільню. Тым больш ёсць нагода -- Loftas Fest'19 у Вільні 13--15 верасня. Да 15 жніўня дзейнічае зніжка на квіткі 20%.
Прайсці яшчэ разок
Амаль усё ўгадалі, выдатна!
У Вільні Вы будзеце як дома. Тым больш ёсць нагода -- Loftas Fest'19 у Вільні 13--15 верасня. Да 15 жніўня дзейнічае зніжка на квіткі 20%.
Прайсці яшчэ разок
Супер! Вы ведаеце ўсё!
Не адмоўце сабе наведаць Вільню зноў. Тым больш ёсць нагода -- Loftas Fest'19 у Вільні 13--15 верасня. Да 15 жніўня дзейнічае зніжка на квіткі 20%.
Прайсці яшчэ разок