Беларуская каманда атрымала перамогу адразу ў дзвюх намінацыях на прэміі «Звуковая дорожка» («ZD Awards»), што праводзіць газэта «Московский комсомолец» з 1978 году.

«Ляпісы» прызнаныя не толькі найлепшай рок‑групай году. Яны перамаглі і ў намінацыі «Гурт году», апярэдзіўшы «Город 312», Quest Pistols, «Мумий Тролль» і «Бумбокс».

У лік намінантаў на «ZD Awards» беларускі гурт трапіў упершыню і адразу ў тры катэгорыі: «Рок», «Гурт году» і «Альбом году». Канкурэнты Міхалка і кампаніі зусім неслабыя — Земфира, «Мумий Тролль», «Аквариум», «Би‑2», «Город 312», «Бумбокс», Noize MC, Quest Pistols і нават Дзіма Білан (у намінацыі «Альбом году»). Дарэчы расейская поп‑зорка прэтэндаваў адразу на пяць статуэтак, а па выніку атрымаў толькі адну. А «Ляпісы» — дзьве, як найлепшы гурт і найлепшы рок‑праект году.

Сяргей Міхалок заўважае, што яго гурт быў адзіным намінантам «Звуковой дорожки», што практычна ня быў прадстаўлены ў мэдыя‑прасторы:

«Мы не гучым на на «Русском Радио», нас не паказваюць на цэнтральных каналах, за намі няма магутных карпарацый і мы абапіраемся толькі на ўласныя рэсурсы.
Таму гэту прэмію атрымаць было прыемна, бо гэта значыць, што грошы ды піяр‑тэхналёгіі яшчэ ня ўсё вырашаюць у сучасным шоў‑бізе».
Тым часам, «Ляпіс» рыхтуецца да беларускага туру.
Выступы пройдуць у Берасьці, Горадні, Магілёве, Гомелі, Наваполацку, Салігорску і Бабруйску. Цэнтральны канцэрт туру адбудзецца 9 сакавіка ў менскім Палацы спорту.

Тузін гітоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0