У нападзе на Парашэнку абвінавацілі выхадца з Беларусі Малюту — удзельніка РНЕ і «Азова»
У нападзе на пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку ў Кіеве 25 ліпеня бралі ўдзел асобы, якія калісьці служылі ў палку «Азоў». Адным з тых, хто нападаў, быў Сяргей Караткіх «Боцман», які таксама вядомы па мянушцы Малюта — ураджэнец Расіі, у мінулым — грамадзянін Беларусі, навучэнец школы КДБ (сам Малюта сцвярджаў, што да канца не давучыўся там), сцвярджае ўкраінскі тэлеканал Прямий. Варта адзначыць, што ўладальнікам гэтага тэлеканала з'яўляецца бізнэс-партнёр Пятра Парашэнкі.

Былы намеснік камандзіра палка «Азоў» Алег Аднарожанка распавёў тэлеканалу, што Сяргей Караткіх трапіў у батальён «Азоў» у красавіку 2014 года пасля шматлікіх спроб далучыцца да любой правай групы ва Украіне ў пачатку расійска-ўкраінскай вайны. Ён сцвярджае, што Караткіх можа быць агентам ФСБ.
З пачаткам украінска-расійскай вайны Караткіх раптам з'яўляецца ва Украіне ў палку «Азоў». Затым узначальвае дэпартамент паліцыі.
Ва Украіне Караткіх атрымаў грамадзянства і новую працу ў Міністэрстве ўнутраных спраў. У яго дэкларацыі былі ўказаны дзве кватэры, ювелірныя вырабы, гадзіннік і нават уласны самалёт, і сотні тысяч гатоўкі ў розных валютах — грыўні, даляры, еўра. У апошні час Караткіх узначальваў дэпартамент аховы аб'ектаў стратэгічнага прызначэння.
Каментары