Беларусь і Расія павінны захаваць высокі ўзровень інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі, старшыня Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні ВДС у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідэр падкрэсліў, што з моманту апошняга пасяджэння ВДС, якое прайшло больш як год таму, адбыліся кардынальныя змяненні ў сусветнай палітыцы і эканоміцы.

"У поўнай меры праявілі сябе хібы манапалізму ў сучаснай архітэктуры светаўладкавання.
Не без дапамогі непрадуманых дзеянняў асобных дзяржаў набірае абарот глабальны фінансава-эканамічны крызіс", - адзначыў прэзідэнт. Ён дадаў, што гэты працэс не мог не закрануць сацыяльна-эканамічныя сістэмы Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на сустрэчы 22 снежня 2008 года беларускі і расійскі бакі ўлічвалі гэтыя фактары і дамовіліся аб тым, што на пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета трэба разгледзець сапраўды актуальныя для дзвюх краін пытанні, якія адпавядаюць рэаліям сучаснасці і стратэгічнаму характару нашых адносін.

"Гэтыя дамоўленасці былі заснаваны на неабходнасці аб'яднання намаганняў, к

аб у новых умовах не толькі не страціць дасягнутае па ўсіх напрамках, але і надаць дадатковы імпульс
беларуска-расійскаму партнёрству. Мы зыходзілі з таго, што перш за ўсё неабходна забяспечыць дынаміку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У 2008 годзе тавараабарот Беларусі і Расіі наблізіўся да рэкорднай адзнакі $35 млрд. У спісе асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў Расіі Беларусь упэўнена займае 6-е месца. Гэта больш як 55 працэнтаў знешняга гандлю РФ з краінамі ЕўрАзЭС.

"І сёння надзвычайна важна ўтрымаць існуючы паміж Беларуссю і Расіяй высокі ўзровень інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, узаемавыгаднай кааперацыі ў галіне прамысловага, навукова-тэхнічнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва", - заявіў прэзідэнт Беларусі.

Ён таксама адзначыў, што ў планах двух бакоў - больш хуткае завяршэнне работ па забеспячэнню на справе роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі.

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што сёння ў Маскве адбудзецца цырымонія абмену ратыфікацыйнымі граматамі аб уступленні ў сілу пагаднення аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян дзвюх краін на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў пабудове паўнацэннай Саюзнай дзяржавы пройдзе чарговы этап.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?