Цэнтральным РУУС Мінска заведзена крымінальная справа паводле арт 205 ч.2 КК у дачыненні да двух 14-гадовых школьніц.
Чатырнаццацігадовыя вучаніцы сталічных школ, знаходзячыся ў гасцях у кватэры 32-гадовага грамадзяніна Лівіі, скралі гаманец, у якім былі $170, 20 еўра і 15 тыс. беларускіх рублёў.
Школьніцы пасля правядзення следчых дзеянняў былі адпушчаны пад абяцанне пра яўку.





