Фота-АР
Мытнікамі ў аэрапорце горада Мельбурна быў злоўлены чалавек, які па вяртанні з блізкаўсходняга падарожжа, спрабаваў завесці ў родную Аўстралію галубоў, схаваўшы іх у майтках.
Мытнікі вырашылі абшукаць 23-гадовага мужчыну, пасля таго як у яго кішэнях былі знойдзены два галубіныя яйкі. Яны ляжалі ў слоіку, што паводле словаў маладзёна павінны быў утрымліваць вітамінныя пігулкі. Абшукаўшы падарожніка, мытнікі выявілі двух галубоў. Яны былі ўкручаныя ў паперу, якая мацавалася да шчыкалаткак пры дапамозе жаночых калготак. Прыбылага з Дубая птушынага кантрабандыста, затрымалі на допыт.
Аўстралія мае строгія, калі не лютыя, законы стасоўна ўвозу на сваю тэрыторыю дзікіх жывёлаў, раслін і прадуктаў харчавання. Мэта закону - абараніць адметную прыроду на кантыненце. Людзі, якія пераступаюць гэтыя законы, дастаюць вялізныя, да 10 гадоў, тэрміны зняволення, а таксама штрафы, што сягаюць 110 тысяч аўстралійскіх долараў.