poster4 лютага (серада) а 18.00 у бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4, Менск) адбудзецца прадстаўленне новага праекту альманаха сучаснай беларускай культуры pARTisan – унікальнай сэрыі альбомаў беларускага актуальнага мастацтва "Калекцыя пАРТызана".

Першым у сэрыі выйшаў альбом "Дванаццаць" канцэптуальнага мастака Артура Клінава, стварыўшы прэцэндэнт новай для Беларусі формы прэзэнтацыі сучаснага арта.

Таксама ў межах акцыі адбудзецца прэзэнтацыя восьмага нумару альманаха. Тэма нумару - вера.

posterУ імпрэзе бяруць удзел Артур Клінаў (галоўны рэдактар часопіса), Максім Жбанкоў (рэдактар нумара), філосафы Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка ды іншыя аўтары часопіса.

Апроч гэтага – гламурна-сакральны відэа-арт ад an angelico group і музычны пазітыў для веруючых і няверуючых ад "дэструктыўнага пажарнага аркестру" Андрэя Такінданга "Гаротніца".

Аматары мастацтва і ўсе ахвочыя запрашаюцца.

Кантактная інфармацыя:

[email protected]

Андрэй Расінскі

Глядзі таксама:
пра новы нумар pARTisanа чытайце тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0