3 лютага на «Тузіне Гітоў» стартуе галасаваньне за «Адкрыцьцё 2008 году» ў беларускай музыцы.

Пераможца выступіць на 13‑й цырымоніі «Рок‑Каранацыя». Сярод прэтэндэнтаў — самыя яскравыя прадстаўнікі айчыннай музыкі ў 2008 г., што засведчылі сваю спеласць дэбютнымі альбомамі, сінгламі ды перамогамі на фестывалях.

У шорт‑ліст увайшлі сем гуртоў.

ESPRIT, Open Space, Tlusta Lusta, The Toobes, Jab Club, Tanin Jazz і гурт Насты Някрасавай.

Галасаваць можна будзе штодня з аднаго кампутара. Галасаванне пачалося 3 лютага ў 15:00 і працягнецца роўна тыдзень — да 10 лютага.

Пераможца атрымае магчымасьць выступіць на цырымоніі «Рок‑Каранацыя», што пройдзе 14 сакавіка ў горадзе Маладзечна, а таксама будзе прызнаны афіцыйным пераможцам у намінацыі «Адкрыццё году».

Больш падрабязная інфармацыя пра гурты і дзе галасаваць на Тузіне гітоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0