42-гадовая жанчына была арыштаваная ў калумбійскім аэрапорце за тое, што спрабавала правесці ўшыты ў нагу вадкі какаін, піша Daily Mail.

Паліцэйскіх зацікавіла, чаму яна хадзіла павольна і кульгала. Праверка паказала, што ў жанчыны у левай назе паміж цягліцамі і скурай быў ушыты мяшочак з 780 грамамі вадкага какаіну.

Жанчына прызналася, што наркакартэль наняў яе для перавозкі наркотыкаў у Іспанію.

Вулічны кошт такой партыі наркотыкаў складае 36,7 тысячы даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0