Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян», піша БелТА.

Раней існуючыя раздзельна дзве бязвізавыя зоны тэрыторый Брэста і Гродна аб'ядноўваюцца ў адну бязвізавую тэрыторыю «Брэст — Гродна». У яе ўключаюцца яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі.

У гэтым рэгіёне тэрмін бязвізавага знаходжання ў турыстычных мэтах павялічваецца да 15 сутак для грамадзян 73 дзяржаў. Акрамя таго, будзе забяспечана магчымасць уезду яшчэ праз два дадатковыя пункты пропуску на дзяржаўнай граніцы («Беняконі» і «Бераставіца»). Іншаземцы змогуць перамяшчацца без віз па ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей пры ўмове перамяшчэння ў складзе арганізаваных турыстычных груп па маршрутах, што прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі «Брэст — Гродна».

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Пры гэтым захоўваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян шэрага дзяржаў на тэрмін да 30 сутак праз пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0