Анастастасія Чарняўская-Макеенка, гаспадыня аграсядзібы, расказала «Нашай Ніве», што на сядзібе ў іх зараз 30 коней. І за кожным патрэбен кожны дзень нагляд.

«Іх трэба адвесці папаіць, мы займаемся пракатам, вучым верхавой яздзе, таму і на трэніроўку, бывае, трэба каня адвесці. Так што дапамога калматага канявода вельмі дарэчы. Сабака коней не баіцца і сам бярэцца за лейцы, вядзе жывёлу, куды трэба. Мы самі здзіўляемся, наколькі сабачка разумны», — расказвае гаспадыня сядзібы.

«Пад капыты ніколі не лезе, выконвае тэхніку бяспекі. Калі конь ляжыць, можа на яго ўскочыць. З разбегу пакуль не атрымоўваецца — высока. Але чаму яму так коні падабаюцца, мы самі не ведаем. Коні ў нас спакойныя, ставяцца да сабакі з разуменнем».

 

Анастасія расказвае, што падкінутыя жывёлы — гэта цэлая бяда сядзібы. 

«Нам і ў скрынях шчанюкоў і кацянят падкідаюць, у мяхах. Бывае, раніцай прачынаемся, а на ганку ўжо стаяць галодныя роты. Падкормліваем, стараемся знайсці гаспадара. Калі ніхто не бярэ, пакідаем у сябе. А што рабіць? Так і з гэтым сабачкам. Дарэчы, гэта дзяўчынка. Сёння ўжо імя прыдумвалі, пакінем сабе. Дзеці яе палюбілі. Ды і не толькі дзеці. Ад гэтага сабачкі ў захапленні і коні, і козы, і асёл, і нават вярблюд», — смяецца Анастасія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?