У выніку штурму рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева ў сяле Кой-Таш загінуў адзін баец спецназа, перадае Kloop.

Пацярпелы спецназавец атрымаў несумяшчальныя з жыццём раненні і памёр у бальніцы. Яшчэ адзін баец спецназа знаходзіцца ў цяжкім стане.

Паводле Міністэрства аховы здароўя Кыргызстана, былі шпіталізаваны 36 пацярпелых, з іх — 15 сілавікоў. Пацярпелыя атрымалі агнястрэльныя раненні, закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, страсенне галаўнога мозгу, перадае 24.kg.

Падчас няўдалай спробы затрымаць Атамбаева пратэстоўцы захапілі некалькіх байцоў спецназа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0