Адвакат аргенцінскага футбаліста і ганаровага прэзідэнта брэсцкага «Дынама» Дыега Марадоны Маціяс Морла распавёў пра падарунак ад беларускага клуба.

«На гэтым тыдні размаўляў з прадстаўнікамі брэсцкага «Дынама». Яны ўважліва сочаць за жыццём Дыега — настолькі, што падарылі яму матацыкл Harley Davidson з нагоды аперацыі. Дыега быў здзіўлены і хоча аддзячыць за падарунак.

Таму мы адправімся ў Беларусь. Гэта месца, дзе ён адчуваў вялікую любоў за той кароткі час, які там правёў. Ён не забывае, што менавіта там яму прапанавалі працу пасля яго ад'езду з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Акрамя таго, нам усё яшчэ даводзілася наведваць Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку», — прыводзіць словы Морлы Marca.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?