Былы прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў, чыю рэзідэнцыю напярэдадні штурмавалі сілавікі, «груба парушыў Канстытуцыю і законы». Пра гэта на пасяджэнні Савета бяспекі ў Бішкеку заявіў кіраўнік дзяржавы Сааранбай Жээнбекаў, піша РБК.

Ён заявіў аб неабходнасці захавання законнасці, бяспекі і міру ў краіне і заклікаў прыняць для гэтага «неадкладныя меры».

Атамбаеў у адказ абвясціў бестэрміновы мітынг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру